Плакат «Гісторыя Беларусі»

29,00 Br

Наяўнасць: У наяўнасці

Плакат «Гісторыя Беларусі» — гэта афлайн-працяг праекта «Мапа станаўлення Беларусі». На адзінай лініі часу паказаны беларускія гарады, кіраўнікі і самыя істотныя падзеі дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.


Нам вельмі хацелася зрабіць добра аформленную рэч, якой прыемна валодаць, і якую не сорамна дарыць сябрам. Плакат можа стаць упрыгожваннем для кватэры, офіса, дзіцячага пакою ці школьнага класа. Нават у пабе ці кавярне ён будзе дарэчы. Надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармата А1 — 594 × 841 мм.


Прадаецца ў тубусе: можна бесперашкодна перасылаць поштай. Зроблена паводле «Мапы станаўлення Беларусі» map.letapis.by