АКТУАЛЬНАЕ БЕЛАРУСКАЕ АДЗЕННЕ

 

ГЦ "Маскоўска-венскi", прасп. Незалежнасцi 58, 3 паверх, павільён 317. Рэжым працы: з 11:00 да 19:00. Без выходных.

Блог

Наш сябар мастак Сяргей Русак адправіўся ў Скандынаўскі трып, а пасля вяртання да родных пенатаў даслаў некалькі прыгожых фотаздымкаў)

Чытаць далей
Водгукі Апублікавана ў Асобы | LSTR LSTR

Новыя пакецікі для новага шмота! Працуючы над восеньскім адзеннем мы раптам зразумелі што ўпакоўка таксама патрабуе абнаўлення. Таму зараз яна стыльная і экалагічная) Усе як у лепшых крамах Ландону ды Парыжу))

Водгукі Апублікавана ў Іншае | LSTR LSTR

Абсалютна нечакана LSTR трапіла ў лік лаўрэатаў фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Мы настолькі не верылі ў поспех, што праігнаравалі амаль палову афіцыйнай цэрэмоніі ўручэння ўзнагарод, страціўшы такім чынам шанец на слязлівую прамову са словамі падзякі мамулі і татулі)) Тым ня меньш, у нас 2-е месца ў намінацыі "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект"! Прыемна, што і казаць. Карыстаючыся магчымасцю, LSTR Adzieńnie выказвае шчырую падзяку арганізатарам фэсту за прызнанне і добрае (а галоўнае бясконцае) шампанскае на фуршэце!

Водгукі Апублікавана ў Іншае | LSTR LSTR

Добрая LSTR-аўская традыцыя: радаваць кожнага пакупніка невелячкім бонусным прэзентам -  сцікерам. У блоге мы паспрабавалі сабраць іх поўную калекцыю.

Чытаць далей
Водгукі Апублікавана ў Іншае | LSTR LSTR

Знакаміты фотакор "Нашай Нівы"  і зорка беларускага фэйсбуку ў канцэптуальным фота спецыяльна для LSTR.

Водгукі Апублікавана ў Асобы | LSTR LSTR

"Беларускія тайбаксёры выправіліся ў Лісабон, дзе да 28 ліпеня будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” скаардынавала выраб дызайнерскіх цішотак для нашай зборнай. Яны выйшлі пад брэндам моладзевай вопраткі LSTR. Цішоткі выпускаліся паводле прынцыпу імпартазамяшчэння: усё зробленае беларускімі дызайнерамі і пашытае ў Беларусі. З замежнага толькі матэрыял: у нас яго проста не робяць."

Чытаць далей тут!

Водгукі Апублікавана ў Прэса аб нас | Каманда LSTR

"Бренду больше года, но о нем все зашептались не так давно – когда ребята одели сборную Беларуси по тайскому боксу.

Илья, создатель бренда, поделился сведениями о концепте и качестве: «Нам интересно играть с белорусскими образами, символами, по своему их интерпретировать, делать их частью городской повседневности. Любим историю, особенно тематику ВКЛ. Вся одежда шьется в Беларуси, не работаем ни с китайским, ни с каким-либо другим промо-текстилем. В плане принтов тоже довольно принципиальны: не делаем «пластилиновую» печать, исключительно шелкография, водные краски. Это когда химический состав вытравливает краску самой ткани и замещает нужным цветом принта– качественно и долговечно."

Чытаць далей тут!

Водгукі Апублікавана ў Прэса аб нас | Каманда LSTR

Чытаць далей
Водгукі Апублікавана ў Асобы | LSTR LSTR

Сяргей "Ізюм".

28.5.13 23.03

Мы любім свабоду, творчасць, крэатыў і вулічнае мастацтва. Таму нам так падабаецца стрыт-арт. А калі ён яшчэ і з нацыянальным адценнем... ну папросту што можа быць лепей? :) Прыемна, што сярод арт-тэрарыстаў і вулічных мастакоў ёсць людзі так ці інакш звязаныя з LSTR. Адзін з іх - герой нашых папярэдніх пастоў, стрытарцер па мянушцы Dream. Ня ў меньшай ступені таленавіты і яшчэ адзін уладар гарадскіх сценаў, ветэран мастацтва стэнсілаў Сяргей "Ізюм", таксама наш добры сябр і надзейны дызайнер-кансультант. Апошнія навіны ад Сяргея: зусім нядаўна яму пашчасціла паўдзельнічаць у цікавай беларуска-польскай ініцыятыве. У паўночным Гданьску ён разам з іншымі беларускімі, а таксама польскімі мастакамі размаляваў 30-метровы падземны пераход партрэтамі знакамітых беларусаў мінуўшчыны. Атрымалася па-сапраўднаму крута. Так трымаць!

Водгукі Апублікавана ў Асобы | LSTR LSTR