"Брэнд беларускага адзеньня LSTR зьявіўся ў Беларусі ў 2012 годзе, першыя прадукты яго былі — зімовая шапка і майка-пола з «калюмнамі». Гэты дзяржаўны сымбаль ВКЛ і стаўся асновай лягатыпу брэнду. За два гады асартымэнт істотна пашырыўся — кашулі, сьвітшоты, худзі, цішоткі, кепкі, торбы, шабеты, гаманцы, шапкі, папругі з выявамі пэрсанажаў беларускай гісторыі і нават дэкаратыўныя падушкі з мапай сярэднявечнай Эўропы. Герб «Пагоня», Аршанская бітва, крылаты вершнік, Грунвальдзкая бітва, Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі — толькі некаторыя матывы прынтаў на адзежы брэнду. Заснавальнік LSTR Adziennie, малады прадпрымальнік Ільля Аксёнаў распавёў у інтэрвію Свабодзе, якія сюжэты зьявяцца на прадукцыі бліжэйшым часам, а таксама падзяліўся меркаваньнем пра тое, чаму «Пагоня» на вопратцы — гэта модна. "

Чытаць далей тут!

Апублікавана ў Прэса аб нас |

Каманда LSTR