Сапраўдная зорка сусветнага стрыт-арту, брытанец Гвіда ван Хельтэн (Guido van Helten), упрагожыў фасад інтэрнату на вуліцы Рабкораўскай выявай прыгажуні-беларускі, якая апранута ў аўтэнтычную вышываную кашулю. Штосьці падобнае Гвіда ўжо рабіў у Кіеве, і вось, нарэшце, пасля 10 дзён напружанай працы, скончыў чарговы шэдэўр ужо ў Менску. Стварэнне выявы адбывалася ў межах праекта Urban Myths супольнасці Signal пры падтрымцы Vizor Interactive, Амбасады Велікабрытаніі ў Беларусі і фарбы Condor. Фота: Сяргей Гудзілін, відэа Мікіта Недаверкаў.

Апублікавана ў Навіны |

Ілья Аксенаў