Мерачоўшчына. Палац Вандаліна Пуслоўскага і дом, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Малюнак Напалеона Орды

 

«Нарадзіўся я ліцьвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі...» - калісьці такія радкі напісаў Касцюшка да рускага імператара Аляксандра І, калі спрабаваў пераканаць таго даць нашаму краю волю. Прайшло больш за два стагоддзі, але гэта смуга не разышлася і да гэтага часу хавае наш далягляд, а словы Касцюшкі зараз як ніколі актуальныя.

 

 

Каб стаць тым, кім ён стаў, Тадэвуш прайшоў доўгі шлях. На ім ён сустрэў шмат нягод: нешчаслівае каханне і расстанне з любай, скрайнюю нэндзу і адсутнасць перспектываў на радзіме, здраду сяброў і сумнеўныя прапановы ад ворагаў. Дзякуючы добрай адукацыі і ваярскаму таленту Касцюшка стаў героям за Атлантычным акіянам. Так, бліскучая перамога амерыканскіх войскаў пад Саратогай была заслугай нашага суайчынніка. Асабліва прыемна канстатаваць, што яна стала вынікам не крывавай сечы, а трыумфам яго інжынернай думкі. Касцюшка, змог рэалізаваць на практыцы свае веды ваеннага інжынера і тым самым сур’ёзна паспрыяць перамогам у барацьбе з ангельскімі войскамі. ЗША прызналі Касцюшку за свайго, узнагародзішы яго ордэнам Цынцэната. Францыя зрабіла Тадэвуша ганаровым грамадзянінам. Але гэтым Касцюшка на задаволіўся, бо ведаў, што зараў можа быць карысным на Радзіме.

Джон Трамбл. Капітуляцыя генерала Бургойна, 1821 г.

 

Кіраўнік паўстання, якое стала лебядзінай песняй “Рэчы Паспалітай”. Касцюшка паспрабаваў зрабіць немагчымае. Карыстаючыся амерыканскім і французскім досведам, ён імкнуўся перамагчы ворага, аб’яднаўшы вакол гэтай мэты ўвесь народ! Упершыню на нашых сялян зірнулі як на годных грамадзянаў і звярнуліся да іх наўпрост.

Удзельнікі паўстрання 1794 года

 

Змагар апеляваў да пачуццяў сваіх землякоў: «Літва! Землякі і суайчыннікі мае! На вашай нарадзіўся зямлі і ў запале праведным для маёй Бацькаўшчыны адгукаецца ўва мне найасаблівейшая прывязанасць да тых, спаміж каго распачаў я жыццё». Мы ведаем, што паўстанне было падаўлена рускім войскам на чале з Аляксандрам Суворавым. І сёння, на жаль, значна лепей ведаюць яго (прыгадайце хаця б Сувораўскую вучэльню, ці “Беларускі сувораўска-нахімаўскі саюз”), забыўшыся імя сапраўднага барацьбіта за “нашу і вашу свабоду”.

Медальён з выявай Касцюшкі і герба Пагоня

 

Ён верыў у магчымасць захавання Рэчы Паспалітай і правядзенне рэвалюцыйных сацыяльных змен – адмены прыгону. Ужо толькі за гэта яго палюбіў просты люд паспаліты. Вядомыя ўсім касінерскія атрады, укамплектаваныя з узброеных сялян, сталі сімвалам паўстання. Іх дэвізам было – “Жыва пойдзем да Касцюшкі, / - рубаць будзем маскалюшкі”. Застаўся жыць Касцюшка і ў беларускім фальклоры на стагоддзі. (“Наш Касьцюшка слаўны быў, / Маскалёў ён добра біў...”)

Фотография 1 Фотография 2 Фотография 3 Фотография 4 Фотография 5

Помнікі Тадэвушу Касцюшке у ЗША

 

Лёс Касцюшкі – яскравы прыклад патрыёта і прыхільніка дэмакратычных ідэй. Ён змагаўся з прыгонам і няволяй, ён не мірыўся з дэспатызмам і заўжды абіраў бок праўды. Таму яго імя сёння выклікае жывыя водгукі ў сэрцах беларусаў. Касцюшка – варты ўвагі прыклад. Будзем годнымі сваіх герояў!

Вопратка, упрыгожаная профілем Тадэвуша Касцюшкі выдатна падыдзе як для бескампрамісных змагароў так і для безнадзейных рамантыкаў! Бо жыццёвы шлях Касцюшкі можна лічыць узорам летуцення, веры ў ідэалы свабоды і самаадданай барацьбы за іх.

Апублікавана ў Гісторыя |

Анатоль Сцебурака