Падаецца толькі-толькі паспелі зацягнуцца і перасталі крывавіць раны паўстання 1794 г., як зноў у паветры залунаў штандар новай надзеі на незалежнасць. Якой для многіх патрыётаў стаў Напалеон, які абяцаў хуткае аднаўленне згубленай Бацькаўшчыны. У 1807 г. Банапарт робіць першы абяцаны палякам крок і стварае невялікае Герцагства Варшаўскае… Частка беларарускай эліты пачынае верыць абяцанням французскага імперата і рыхтуецца падтрымаць яго збройна. У той час яшчэ было цалкам актыўным пакаленне, што змагалася ў шэрагах паўстацаў Тадэвуша Касцюшкі. І мінула трохі больш за дзесяцігоддзе, як нечакана з’явілася рэальная магчымасць на рэванш!

 

18-ты пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага. Календар, праект беларускіх рэканструктараў

 

1812 год – Айчынная вайна? Канечне не! Яна на беларускай зямлі хутчэй мела прысмак грамадзянскай. Бо беларускія рэкруты масава былі ў рускім войску Кутузава, а ў шыхтах Вялікага войска Напалеона былі тысячы нашых добраахвотнікаў.

Герб Пагоня з бляхі ўлана 17-га палка Вялікага Княства Літоўскага

 

Часовы ўрад ВКЛ, створаны ў Вільні ў пачатку вайны 1812 г., даў загад аб фарміраванні ўласных узброеных сіл. Праз некаторы час былі арганізаваныя ўланскія палкі, татарскі эскадрон, гвардзейскі лёгкаконны полк, егерскія батальёны і часткі народнай гвардыі. Грошай катастрафічна не хапала і таму беларускія магнаты пачалі ахвяраваць свае сродкі на агульную справу. Уласным коштам Пац і Радзівіл стварылі ўланскія палкі, Любаўскі – полк конных стральцоў, Тызенгаўз – коннаартылерыйскую роту. А студэнты Віленскага ўніверсітэта масава запісаліся ў 3-і гвардзейскі лёгкаконны полк, які, між іншым, будзе разбіты 1 лістапада 1812 г. у жорсткім баі пад Слонімам.

"Пан Тадэвуш" на сцэне Купалаўскага тэатра.

 

Войска ВКЛ у складзе Вялікай арміі ў лістападзе 1812 г. удзельнічала ў трагічна вядомай пераправе цераз Беразіну, адступала праз Вільню да Варшавы і Прусіі. На рахунку нашага войска шматлікія баі ў Нямеччыне і Францыі. Толькі пасля канчатковай паразы Напалеона ацалелая частка жаўнераў ВКЛ вярнулася на Радзіму, але большасць з іх так і засталася на палях баталій ці ў варожым палоне.

17-ты ўланскі полк Вялікага Княства Літоўскага. Рэканструкцыя конна-гістарычнага клуба "Залатая шпора". Фота Т. Анціпінай

 

Што ж нам прынёс Напалеон? На жаль, чаканай свабоды ён не даў, ВКЛ не аднавіў… Але ён прынёс на кароткі час вялікую надзею нашай шляхце. Сярод усіх паўстанняў XVIII – ХІХ стагоддзяў, падзеі 1812 года вылучаюцца як найбольш рэалістычная магчымасць вяртання незалежнасці нашай краіны ў адносна спрыяльных геапалітычных умовах. (Між іншым, на гэту падзею менавіта так глядзелі заснавальнікі беларускай нацыянальнай ідэі В. Ластоўскі і У. Ігнатоўскі).

 

 

Справа літоўскіх уланаў не была марнай! Беларусь паўстане з царскае няволі трохі пазней і не забудзе сваіх герояў!

Калі вы, прачытаўшы гэты артыкул, захочаце адчуць сябе апошнім жаўнерам Вялікага княства Літоўскага, то гэта ўланская цішотка падрыхтавана менавіта для вас! Далучайцеся!

Апублікавана ў Гісторыя |

Анатоль Сцебурака