На гэты раз мы замуцілі калабу з Shuba Factory і дызайнерам Лешай Лімонавым. Натхняліся беларускімі супрэматыстамі, а менавіта аб’яднаннем «Сцвярджальнікі новага мастацтва», на чале якога стаяў Казімір Малевіч. У гэтым годзе камь’юніці крутых мастакоў споўнілася сто гадоў.
Праіснавала яно ўсяго два гады, але нарабіла такі вэрхал у мастацтве, што да гэтага часу захапляе дух. Сцвярджальнікі ладзілі выставы, друкавалі артыкулы і нават пісалі дэкарацыі для оперы паэта-футурыста Аляксея Кручоных. Сустракайце худзі і цішоткі, натхнёныя працамі Малевіча, Мандрыяна, Лісіцкага і Хідэкеля.