
У маі мы правялі чэмпіянат прынтоў у Instagram. Сабралі свае выявы з 2012 года і запулілі турнір па алімпійскай схеме: з чвэрцьфіналамі і гэтым усім. Бойка была жорсткая: некаторыя прынты праходзілі далей з мінімальным адрывам.
У выніку ўпэўненую перамогу атрымаў адзін з нашых галоўных хітоў “Не загаснуць зоркі ў небе”.
