Калі ўвесь свет – гульня, то жыццё ў Беларусі – самы цяжкі ўзровень складанасці.
Мы так доўга сустракаліся з махлярствам, што перасталі браць крэдыты даверу. Нам прасцей самім навучыцца мяняць масла і варыць каву, чым даверыцца незнаёмаму спецыялісту. Жыццё ў Беларусі – складаны квэст, стомленасць ад якога прыходзіць куды раней канца гульні. Менавіта пра гэта – цішотка Select life difficulty.
- Колер: чорны
- Спосаб друку прынта: трафарэтны друк (шаўкаграфія)
- Шчыльнае палатно, склад: 100% бавоўна
Дагляд
- Мыць рукамі або ў машынцы пры тэмпературы 30 °С
- Не адбельваць
- Нельга адціскаць і сушыць у машынцы
- Сушыць вертыкальна, натуральным спосабам
- Прасаваць пры нізкай тэмпературы да 110 °С
- Праць і прасаваць у вывернутым стане
Зроблена ў Беларусі