Дызайнерка Воля Кузьміч натхнілася рарытэтнай шыльдай «Праспект Францішка Скарыны», якую выратаваў яе знаёмы ў 2005 годзе. Тады праспект перайменавалі, а старыя шыльды камунальныя работнікі павыкідвалі ў сметніцы.
Праз 14 год дызайнерка зрабіла дэталёвую ілюстрацыю дома на праспекце, якую мы надрукавалі на світшотах. Ну а культавую шыльду цяпер можна пабачыць на новых oversize цішотках.
- Спосаб друку прынта: трафарэтны друк (шаўкаграфія)
- Шчыльнае палатно, склад: 100% бавоўна
Зроблена ў Беларусі