Навінка і бясспрэчны хіт — калекцыя «Асоба», натхнёная маляванкамі Алены Кіш. Мастачка-самавучка, імя якой упісанае разам з Арні Русо, Ніко Пірасмані ў Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва, але ў Беларусі пра яе амаль не ведаюць. Створаныя ёю дываны-маляванкі аздаблялі хаты простых вяскоўцаў і напаміналі нашым продкам пра прыгожае.
Не зважаючы на няпростую долю, яе творы поўніліся казачна-экзатычнымі вобразамі і яркімі фарбамі.
Гэтая калекцыя — спроба адкрыцця і захавання творчасці мастачкі, якое кранае душу.
- Механічны гадзіннік
- Мінеральнае шкло
- Латуневы корпус
- Квадратны рэтра-корпус
Зроблена ў Беларусі