Культавыя лідскія кеды з натуральнае скуры. Мы зрабілі максімальны апгрэйд кедаў, улічылі шматлiкiя пажаданні і канструктыўную крытыку.
Што змянілася?
- цісненне на задніку замест друку
- язычок з мяккім напаўняльнікам і прораззю для шнуркоў
- жакардавая бірка
- новая камфортная сцілка
- якасныя шнуркі
- эксклюзіўныя колеры
Склад:
Верх: спілак-велюр
Падшэўка: тэкстыль
Падэшва полівінілхларыд
Зроблена ў Беларусі