Разам з X-PLODE мы замуцілі калабу, у якой стварылі снікеры, прысвечаныя беларускай ідэнтычнасці.
За аснову мы ўзялі тры галоўныя складнікі нашай бацькаўшчыны: водную прастору, лясы ды пушчы і, канешне, архітэктурную спадчыну.
Мадэль PUŠČA, натхнёная Белавежай і яе некранутай прыродай. На язычку змешчаны наша лога ў выглядзе жолуда, а на сцілцы – дубовыя веткі.
Колер: зялёны
Верх: штучная скура (нубук)
Падшэўка: тэкстыль
Падэшва: ТПР, файлон і ТПУ.