Разам з X-PLODE мы замуцілі калабу, у якой стварылі снікеры, прысвечаныя беларускай ідэнтычнасці.
За аснову мы ўзялі тры галоўныя складнікі нашай бацькаўшчыны: водную прастору, лясы ды пушчы і, канешне, архітэктурную спадчыну.
Мадэль SPADČYNA прысвечана гісторыі, спадчыне і продкам. На язычку вышыты башні Менску як адзін з сімвалаў сталічнай архітэктуры.
На сцілцы — адна з першых гравюр Менску. Матэрыялы: натуральная скура, падэшва — файлон + ТПР.