Разам з X-PLODE мы замуцілі калабу, у якой стварылі снікеры, прысвечаныя беларускай ідэнтычнасці.
За аснову мы ўзялі тры галоўныя складнікі нашай бацькаўшчыны: водную прастору, лясы ды пушчы і, канешне, архітэктурную спадчыну. Вось якія мадэлі ў продажы:
⠀
• Мадэль SPADČYNA прысвечана гісторыі, спадчыне і продкам. На язычку вышыты башні Менску як адзін з сімвалаў сталічнай архітэктуры. На сцілцы — адна з першых гравюр Менску.
⠀
• Мадэль PUŠČA, натхнёная Белавежай і яе некранутай прыродай. На язычку змешчаны наша лога ў выглядзе жолуда, а на сцілцы – дубовыя веткі.
⠀
• Мадэль VOZIERA зроблена па матывах нашых крутых вазёраў. Кеды абыгрываюць колер воднай прасторы Беларусі, а сцілка — іх глыбіню.