0.00 BYN

Паспей замовіць круты фотаальбом пра Беларусь

На краўд-пляцоўцы Ulej стартаваў збор сродкаў на выданне фотаальбома ад нашай сяброўкі Касі Сырамалот. «The Belarus book» – візуальны аповед пра сучасную Беларусь.

На 200+ старонках можна знайсці больш за 170 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра жыццё беларускіх гарадоў, вёсак, архітэктуру і культурныя падзеі.
Прадмову да выдання напісаў пісьменнік Віктар Марціновіч, а выдавец 34mag і 34travel Антон Кашлікаў распавёў пра развіццё Менску і іншых гарадоў Беларусі. Усё гэта шчыра, без пафасу, у сваёй суцэльнай самабытнасці.
Галоўная мэта стваральнікаў — зрабіць прыгожае выданне, якое захочацца пакласці на самае бачнае месца кніжнай паліцы, перагортваць і паказваць сябрам. Вось што пра фатаграфію напісаў Віктар Марціновіч: «Фатаграфія адкрывывае табе чужыя вочы. Яна дорыць позірк мастака нават таму, хто абдзелены мастацкім прадчуваннем. Ты глядзіш на рассыпаны часам неагатычны дамок, схаваны ў цяністай варажбе дубовых шатаў, і, праз абраны Касяй ракурс, праз прыцемнасць і гульню аксаміту на соснах на трэцім плане, вокамгненна разумееш усё».

Последние записи
Новая калекцыя з сімволікай TUT.BY
Чакалі ад нас навінак? Мы самі ўжо забылі, што гэта такое. Новая калекцыя — адмысловая. Дызайн з лагатыпам галоўнага СМІ Беларусі распрацаваў дызайнер Doctor Oy. Яго працы можно сустрэць на вуліцы Кастрычніцкай ці ў «Пясочніцы».
LSTR x X-PLODE
Разам з X-PLODE мы замуцілі калабу, у якой стварылі снікеры, прысвечаныя беларускай ідэнтычнасці.
Вконтакте Instagram
Вы паспяхова падпісаліся! Дзякуй
Падпісацца
Як адпісацца ад рассылкі?