0.00 BYN

Сумесны праект LSTR x Луч

ШТО ЗДАРЫЛАСЯ?

Напачатку лютага мы вырашылі зрабіць паўнавартасную калабарацыю з гадзіннікавым заводам «Луч».

Распрацавалі чатыры віды дызайну і запулілі галасаванне за найлепшы прынт. З самым папулярным зрабілі лімітаваную партыю цішотак і світшотаў.

А ШТО ЗА ДЫЗАЙНЫ БЫЛІ?

• Мінімалістычны прынт «Самы час»;

• Будынак завода «Луч» у святле промня;

• Мона Ліза з гадзіннікам «Луч» і коткай на руках;

• «Аднастрэлачнік» з надпісам «Зроблена ў Беларусі».

І ХТО ПЕРАМОГ?

Большасць людзей прагаласавала за прынт з заводам «Луч» у святле промня. Менавіта яго мы надрукавалі на цішотках і світшотах, а супрацоўнікі завода зрабілі маштабны фотасэт.

СУПЕР. А КОЛЬКІ КАШТУЮЦЬ ЦІШОТКІ І СВІТШОТЫ?

Світшот – 65 BYN, Цішотка – 35 BYN

ЗРАЗУМЕЛА. А ЦЯПЕР РАСПАВЯДЗІЦЕ КРЫХУ ПРА ЗАВОД

Будынак завода – адзін з самых вядомых у Беларусі. Яго галоўны сімвал – башня, якую пабудавалі ў 1979 годзе.

Праз год на ёй з’явіліся знакамітыя хранометры з двухметровымі стрэлкамі. Дарэчы, апошнія секунды 1988 года беларусы адлічвалі па тэлевізару па гадзінніку на башні завода.

Последние записи
Новая калекцыя з сімволікай TUT.BY
Чакалі ад нас навінак? Мы самі ўжо забылі, што гэта такое. Новая калекцыя — адмысловая. Дызайн з лагатыпам галоўнага СМІ Беларусі распрацаваў дызайнер Doctor Oy. Яго працы можно сустрэць на вуліцы Кастрычніцкай ці ў «Пясочніцы».
LSTR x X-PLODE
Разам з X-PLODE мы замуцілі калабу, у якой стварылі снікеры, прысвечаныя беларускай ідэнтычнасці.
Вконтакте Instagram
Вы паспяхова падпісаліся! Дзякуй
Падпісацца
Як адпісацца ад рассылкі?