Мы шукаем натхнення ў легендах і старой гісторыі для стварэння нашага адзення. Існуе шмат легендаў з паганскіх часоў, што нашы продкі маглі ператварацца ў дзікіх звяроў. Нават пра полацкага князя Усяслава Чарадзея было павер’е, што ён быў ваўкалакам і мог ператварацца ў воўка, гэта кажуць яму добра дапамагло быць паспяховым уладаром.
- Класічны, мужчынскі світшот
- Колер: шэры (gray)
- Высакаякасная вышыўка
- Не замінае руху
- На левым рукаве кішэня на замку “маланка”
- Шчыльнае палатно з цёплым начосам
- Склад: 80% бавоўна, 20% паліэстар
Дагляд
- Мыць рукамі або ў машынцы пры тэмпературы 30 °С
- Не адбельваць
- Нельга адціскаць і сушыць у машынцы
- Сушыць вертыкальна натуральным спосабам
- Прасаваць пры нізкай тэмпературы да 110 °С
- Праць і прасаваць у вывернутым стане
Зроблена ў Беларусі