Калаба з @shuba_factory і дызайнерам Лешай Лімонавым. Натхняліся беларускімі супрэматыстамі, а менавіта аб’яднаннем «Сцвярджальнікі новага мастацтва», на чале якога стаяў Казімір Малевіч. У гэтым годзе камь’юніці крутых мастакоў споўнілася сто гадоў. Праіснавала яно ўсяго два гады, але нарабіла такі вэрхал у мастацтве, што да гэтага часу захапляе дух. Сцвярджальнікі ладзілі выставы, друкавалі артыкулы і нават пісалі дэкарацыі для оперы паэта-футурыста Аляксея Кручоных.
Спосаб друку прынта: трафарэтны друк (вадзяныя фарбы)
Шчыльнае палатно, склад: 80% бавоўна, 20% поліэстэр
Зроблена ў Беларусі